На Берасцейшчыне актывізаваліся тэлефонныя махляры



За кастрычнік на Берасцейшчыне заведзена звыш паўсотні крымінальных спраў за махлярства. У выніку дзеянняў злачынцаў ахвяры страцілі ад 600 рублёў да 9 тысяч рублёў. У большасці махляры тэлефанавалі ахвярам і прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў. Праз размовы грамадзяне самі называлі свае асабістыя дадзеныя картак.

“Махляры вельмі добра падрыхтаваныя”, – гаворыць прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх банкаў Валеры Грышчэня:

– Мужчына адмаўляецца, кажа, што ўсё, не хачу з вамі размаўляць, вы махляры. Яны ўсё адно пераконваюць, і ўсё-такі ахвяра называе дадзеныя карткі. Тэлефоны мяняюцца, яго называюць Іван Пятровіч, па імені і імені па бацьку, называюць першыя нумары яго карты. Яны ў многіх аднолькавыя. І тэлефоны мяняюцца, то жанчына, то мужчына, то “дырэктар”. Заблытваюць чалавека. І затым ужо пацярпелыя пішуць заявы ў міліцыю.

Адмысловец нагадвае, што ні ў якім разе сапраўдны супрацоўнік банка не будзе праз тэлефон альбо сеціва вырашаць нейкія пытанні па карткам і рахункам.   

Беларускае Радыё Рацыя