На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў



На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць асобаў, што з’яўляюцца палітычнымі вязнямі і праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах. Спіс папоўніўся такімі прозвішчамі як Наталля Турава, Юры Вінічук, Уладзімір Шурубейка.

Жыхарка абласнога цэнтра Наталля Турава знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Ёй прысуджаны 1 год і 1 месяц пазбаўлення волі па артыкулу 368 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта і артыкулу 377 або Знішчэнне дакументаў.

Юры Вінічук знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №48 і яму ў сваю чаргу прысуджана паўтары гады хіміі, артыкул 368 або Абраза прэзідэнта. 

І Уладзімір Шурубейка зараз у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №46, пакараны на 2 гады хіміі, артыкул 369 або Абраза прадстаўніка ўлады.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя