На Берасцейшчыне – чарговыя ператрусы і затрыманні



На Берасцейшчыне – чарговыя ператрусы і затрыманні. Хваляй ціску былі закранутыя такія рэгіёны як Жабінка, Пружаны, Пружанскі раён і Пінск.

Берасцейскім праваабаронцам вядома пра 5 ператрусаў у горадзе Жабінка Берасцейскай вобласці. Пры гэтым падчас 4 ператрусаў нічога не было канфіскавана, без затрыманняў. Чым завяршыўся пяты ператрус – не паведамляецца.

У Пружанах і Пружанскім раёне адбылося мінімум 5 ператрусаў. Вядома, што прыходзілі да грамадскай дзяячкі Алены Гнаўк, але яе не было дома. Дадаткова адбываюцца выклікі ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Як мінімум адзін вобшук адбыўся ў Пінску. Падстава – магчымы ўдзел у „беспарадках” у жніўні 2020 у абласным цэнтры.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя