На Берасцейшчыне – два новыя палітвязні



218 – такая апошняя лічба палітвязняў на Берасцейшчыне. Да спісу дададзены 2 асобы – Андрэй Сачанка і Юры Чудзіновіч.

Палітвязень і прадпрымальнік Андрэй Сачанка асуджаны да трох гадоў калоніі. Падстава – артыкулы 364 і 366 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь „Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў” і „Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак”. Жыхар Берасця напісаў і адразу ж выдаліў каментары ў адрас двух амапаўцаў, бацькоў аднаго ваеннага і выкладчыка ўніверсітэта.

Палітвязень Юры Чудзіновіч – блогер з горада Баранавічы Берасцейскай вобласці, які зараз знаходзіцца ў СІЗА №6. Аўтар YouTube-каналу „Кропка незвароту”, дзе змяшчаліся ролікі на пратэстную тэматыку. Яму прысуджана чатыры гады калоніі. Падстава – артыкул 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь „Распальванне варожасці за каментар пра расейскіх вайскоўцаў”, артыкул 188 „Паклёп” і артыкул 174 за нявыплату аліментаў цягам трох месяцаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]