На Берасцейшчыне фіксуюць новыя смерці ад Ковід-19



І гэта пры тым, што па афіцыйным дадзеным эпідэмія ідзе на спад. Спачатку памёр спартовец Сяргей Кузняцоў, а зараз — лекар-тэрапеўт з гарадской лякарні:

– У берасцейскай гарадской лякарні №1 зафіксаваная смерць ад каронавіруса сярод медыцынскага персанала. Памёр 68-гадовы лекар-тэрапеўт Валерый Яскевіч. Такая інфармацыя трапіла ў мясцовыя СМІ.

У той жа час у заключэнні лекараў напісана, што Валерый Яскевіч памёр не ад самаго каронавірусу, хоць і хварэў ім.

Дадзеныя па Ковід-19 у вобласці невядомыя, таму такіх смерцяў, дзе каронавірус мог быць не асноўнай прычынай — дзясяткі і сотні па рэгіёну.

Некалькі дзён таму таксама паведамлялася, што ад каронавірусу памёр берасцейскі спартовец Сяргей Кузняцоў. Яму было ўсяго толькі 39 гадоў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце