На Берасцейшчыне каля 700 хворых з каронавірусам



Каля 700 хворых з каронавірусам на Берасцейшчыне, па стане 1 траўня.

Па звестках на 29 красавіка, што былі агучаныя толькі 30-га чысла, тут было зарэгістравана больш за 680 выпадкаў:

Менш чым за тыдзень колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 вырасла ў два разы. Такі стан рэчаў тлумачыць адсутнасць інфармацыі цягам пяці дзён — улады проста баяліся агучваць, як зараз выглядае сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй у берасцейскім рэгіёне.

Дадзеныя агучыў галоўны лекар берасцейскай абласной клінічнай лякарні Аляксандр Карпіцкі — і тое толькі для дзяржаўнага выдання. Медыкі сцвярджаюць, што большасць пацыентаў пераносіць каронавірус у лёгкай форме.

Колькі людзей знаходзіцца на самаізаляцыі — засталося таямніцай. Таксама немагчыма параўнаць вобласці, а менавіта, на якім месцы знаходзіцца Берасцейшчына па колькасці выдаткаў Ковід-19. Паколькі ў іншых кропках Беларусі статыстыка наўпрост не агучваецца.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце