На Берасцейшчыне хворага на каронавірус шпіталізавалі з дапамогай міліцыі



Першы хворы на каронавірус пацыент у Берасцейскай вобласці — жыхар Столінскага раёна. На дадзены момант ён ізаляваны ў інфекцыйным аддзяленні абласной клінічнай лякарні. Але шпіталізацыя не абыйшлася без санкцыі пракурора:

– У інфекцыйнае аддзяленне было дастаўлена адразу два пацыенты, якія патэнцыйна маглі захварэць на COVID – 19. У аднаго з іх тэст паказаў станоўчы вынік. Згодна з афіцыйнай версіяй, заражэнне адбылося праз кантакт з чалавекам з іншай вобласці, у якога таксама знайшлі каронавірус. Падрабязнасці па гэтай сітуацыі з боку Абласнога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі практычна не паведамляюцца. Вядома толькі, што шпіталізацыя адбывалася пад прымусам. Зараз устанаўліваецца кола асобаў, якія мелі кантакт з носьбітам COVID – 19. Пра новыя выпадкі каронавіруса ў вобласці пакуль не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Reuters