На Берасцейшчыне кожны дзень ад каронавірусу прышчэпліваецца тысяча чалавек



Ад 1 да 1,5 тысячы чалавек – такая колькасць насельніцтва ў Берасці і берасцейскім раёне штодня атрымлівае вакцыну ад ковід-19. Пераважна даступная расейская вакцына Спадарожнік V, але чакаецца дадатковая партыя з Кітаю:

Прадстаўнікі выканаўчай улады спрабуюць запэўніць мясцовае насельніцтва ў неабходнасці вакцынацыі большай колькасці асобаў. Раней паведамлялася, што лічба тых, хто атрымаў вакцыну на Берасцейшчыне на сярэдзіну восені складала крыху больш за 20%. Да канца лістапада зашчапёны будзе фактычна кожны чацвёрты жыхар рэгіёну.

Адметна тое, што вакцыну ад грыпу ў берасцейскай вобласці атрымоўваюць больш ахвотна. Таму лекары рэкамендуюць у першую чаргу рабіць прышчэпку ад ковід-19, а праз два тыдні – ад грыпа.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя