На Берасцейшчыне не сціхае „карагодная справа”
Асуджана 129 чалавек, але следчыя знаходзяць усё новых фігурантаў да падзей, якія адбыліся амаль што два гады таму ў абласным цэнтры.

На дадзены момант суд на Берасцейшчыне надалей выносіць выракі па карагоднай справе. Прысуд чарговым „карагоднікам” вынеслі менш чым за гадзіну. Гэтым разам фігуравалі жыхары абласнога цэнтру Андрэй Уласаў і Юлія Сулаўка. Іх прызналі вінаватымі па частцы 1 артыкула 342 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прысудзілі па тры гады хатняй хіміі.
Таксама стала вядома, што двух фігурантаў „справы Аўтуховіча” абвінавачваюць па карагоднай справе. Гаворка ідзе пра Ірыну Мельхер і яе сына Антона Мельхера. Абвінавачванне выстаўлена па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса або ўдзел 13 верасня 2020 года ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]