На Берасцейшчыне новы кіраўнік вобласці
Гэта вынікае з разгляду кадравых пытанняў Аляксандрам Лукашэнкам, які адбыўся 26 студзеня.
Між іншым новым старшынём Берасцейскага аблвыканкама стаў Юрый Шулейка.
Каментуе мясцовы палітык сацыял-дэмакрат Ігар Маслоўскі:
– Сістэма працуе так, як трэба для самой сістэмы. Гэта тыя ўмовы, калі ў краіне няма ніякіх выбараў і погляд і думкі народа ніхто не ўспрымае. Яны самі сябе прызначаюць і самі перад сабой адпаведна вядуць справаздачы.
Такім чынам шасцігадовае праўленне папярэдняга кіраўніка вобласці Анатоля Ліса скончылася. Аляксандр Лукашэнка ў размове з ужо новым кіраўніком вобласці паведаміў аб намеры наведаць Берасце.
Беларускае Радыё Рацыя
