На Берасцейшчыне паболела палітвязняў



Плюс пяць. На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў і перакрочыла адзнаку дзве сотні чалавек. Да спісу дададзеныя такія асобы як Сяргей Дубік, Віталь Бойка, Яўген Пак, Руслан Шыла і Андрэй Тарановіч.

– Жыхар горада Іванава Сяргей Дубік знаходзіцца ў СІЗА №6 у Баранавічах. Абвінавачваецца адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – 369 абраза прадстаўніка ўлады і 367 паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Віталь Бойка зараз у выпраўленчай установе адкрытага тыпу №48. Прысуджана два гады абмежавання волі. Падстава – артыкул 369 або абраза прадстаўніка ўлады і артыкул 368 абраза прэзідэнта.

Жыхар абласнога цэнтра Яўген Пак знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 368 абраза прэзідэнта.

Палітвязень Руслан Шыла знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №48. Пакараны годам пазбаўлення волі па артыкуле 370 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за парэзаны дзяржаўны сцяг.

І Андрэй Тарановіч таксама ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №48. Жыхар Ганцавіч праходзіць па тым жа артыкуле за абразу дзяржаўнага сцяга.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя