На Берасцейшчыне пачаліся праверкі і закрыццё гандлёвых кропак



На Берасцейшчыне ад сённяшняга дня, 2 лістапада, пачаліся праверкі і закрыццё гандлёвых кропак, якія далучыліся яшчэ на пачатку мінулага тыдня да страйкаў. У спісе знаходзіцца каля дваццаці суб’ектаў.

Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль:

Крамы BAZAR, Mister Dom, Darling, Маргарытка, рэстарацыя Momoo burger house, кавярня Кава Кот, ювелірная майстэрня па вуліцы Савецкай, 104 — і гэта не поўны спіс гаспадарчых суб’ектаў, што трапілі пад праверку. Пастанова аб правядзенні маніторынгу датуецца 29 кастрычніка.

Афіцыйныя прычыны для праверкі могуць быць розныя — ад пажарнай бяспекі да бухгалтэрыі. Неафіцыйныя прычыны — усе гандлёвыя кропкі, якія не працавалі на пачатку мінулага тыдня, трапілі на асаблівы ўлік.

Такія ж праверкі зараз ладзяцца і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Але закрыццё па надуманых прычынах гаспадарчых суб’ектаў прывядзе толькі да аднаго выніку — скарачэнне падатковых выплатаў і фінансаванне з іх дзяржаўнага сектару.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце