На Берасцейшчыне пачаўся XIV Міжнародны тыдзень птушак



Першыя сустрэчы адбыліся ў абласным краязнаўчым музеі. Акцыя будзе цягнуцца з 4 па 30 красавіка. У яе межах жыхары рэгіёну пазнаёмяцца з багаццем прыроды, – распавядае загадчыца сектару “Прырода і экалогія” Наталля Мурыгіна:

– Па-першые, людзі больш дазнаюцца пра птушак. Калі больш дазнаешся – з’яўляецца цікавасць, таму абыякавымі нікога не пакінуць. Ну і адпаведна больш беражліва будуць да іх ставіцца. І не толькі да птушак, але і да месцаў, дзе яны гняздуюцца і жывуць.

У Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі можна пазнаёміцца з выставай “Нашы вядомыя і невядомыя птушкі”, паглядзець на дэкаратыўныя талеркі з выявамі птушак, калекцыю кольцаў для кальцавання.

сіваваронкі

Беларускае Радыё Рацыя