На Берасцейшчыне бальніцы перпоўненыя ад хворых на Covid-19



Бальніцы перапоўненыя, планавы прыём пацыентаў часова прыпынены. На Берасцейшчыне людзі масава працягваюць хварэць ад каранавіруса. Пра тое, як выглядае сітуацыя з ковід-19, распавялі самі жыхары рэгіёну:

„Магу сказаць, што ў горадзе ў нас абстаноўка складаная, гэта ўсё ведаюць. Бальніцу зноў поўнасцю перавялі пад каронавірус. Так шмат хворых, што не стае месцаў. Раней вазілі ў Пінск, зараз у Лунінец, поўныя бальніцы хворых„.

Вельмі шмат маіх знаёмых злегла. Бальніцы перапоўнены, усё ў масках пагалоўна. Міліцыя дапамагае кантраляваць. Стан сумны, можна сказаць”.

На дадзены момант не агучваецца дакладная колькасць хворых на каранавірус у берасцейскай вобласці. Але ёсць статыстыка па вакцынацыі – яе атрымала звыш 20% насельніцтва рэгіёну.

Беларускае Радыё Рацыя