На Берасцейшчыне праходзіць тыдзень прафілактыкі захворванняў печані



Ён прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы з гепатытам. У межах акцыі ва ўстановах аховы здароўя ладзяцца дадатковыя кансультацыі па захворванні. У краіне штогод гэты цяжкі вірус выяўляюць у 7-10 тысяч чалавек.

“Калі ёсць прыкметы гепатыту, то лепш неадкладна звярнуцца да медыкаў”, – раіць лекар Аляксандр Налімаў:

– Вызначыць, ёсць інфекцыя або няма, неабходна перш за ўсё звяртаючыся да лекара. Канешне, першым лекарам, з якім пацыент звычайна сустракаецца, – гэта альбо ўчастковы тэрапеўт або ўчастковы педыятр, калі гэта пацыент да 18 год. Калі размова вядзецца пра самастойную дыягностыку, то неабходна здаваць аналізы на маркёры віруснага гепатыту.

Лячэнне гепатыту не толькі вымагае шмат часу, але і вялікіх сродкаў. У залежнасці ад формы і сітуацыі лячэння, можа вагацца ад 500 да некалькі тысяч даляраў. У сувязі з гэтым у Беларусі дзейнічае адмысловая праграма па падтрымцы хворых на гепатыт.

Беларускае Радыё Рацыя