На Берасцейшчыне працягваецца зачыстка інфармацыйнага поля



На Берасцейшчыне працягваецца зачыстка інфармацыйнага поля. Хоць тут не засталося незалежных друкаваных выданняў, але ўсё роўна выносяцца штрафы і пашыраецца спіс экстрэмісцкіх тэлеграм-чатаў.

– Днямі рэдактара баранавіцкага выдання Intex-Press Уладзіміра Янукевіча пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў або 640 рублёў. Афіцыйная прычына распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія былі знойдзеныя на планшэце падчас аднаго з вобшукаў. Пры гэтым справа датычылася не самой газеты, а прадпрыемства — «Цэнтр Рунь», што займаецца рэкламай.

Адразу шэсць чатаў у Тэлеграме цягам студзеня на Берасцейшчыне былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Да спісу трапілі „Ганцавічы ЧАТ”, чаты „Брэст Усход 97%”, „Вулька для жыцця ЧАТ”, „Заходні Пінск”, „Лугі – Пінск” і „Пінск – ЖылГарадок”.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]