На Берасцейшчыне працягваюць ціснуць на блогераў



На Берасцейшчыне працягваюць ціснуць на лідараў грамадскага меркавання.

Для аўтара канала „Народны рэпартэр” Аляксандра Кабанава пагаршаюцца ўмовы ўтрымання за кратамі, а баранавіцкаму блогеру Юрыю Чудзінаву прысуджана чатыры гады калоніі:

– Згодна апошняй інфармацыі палітвязень Аляксандр Кабанаў быў пераведзены на турэмны рэжым у Магілёў. Раней ён знаходзіўся ў наваполацкай калоніі №1. Афіцыйная падстава – „сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання”. Адметна тое, што паралельна з пераводам блогера на больш жорсткія ўмовы за кратамі, ютуб-канал „Народны рэпартэр”, дзе ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў, быў прызнаны экстрэмісцкім.

А баранавіцкаму блогеру Юрыю Чудзінаву было прад’яўлена адразу тры артыкулы Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – „Распальванне варожасці”, „Паклёп” і „Ухіленне ад выплаты аліментаў”. Вынік – чатыры гады абмежавання волі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя