На Берасцейшчыне працягваюць змагацца з вальнадумствам у інтэрнэце



Кампанія па знішчэнні незалежных медыя працягваецца на Берасцейшчыне. Яшчэ адна інтэрнэт-старонка, чатыры тэлеграм-чаты і адзін тэлеграм-канал прызнаныя экстрэмісцкімі.

Літаральна за дзень да Новага года без тлумачэння прычын быў абмежаваны доступ да рэсурса Першы рэгіён. А 3 студзеня з’явілася афіцыйнае тлумачэнне пракуратуры, што такія дзеянні былі згодна з рашэннем суда Ганцавіцкага раёна ад 27 снежня 2021 года. А менавіта была знойдзеныя шматлікія парушэнні Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”. Таксама ў фармулёўцы фігуруюць такія словы як радыкальныя паведамленні і распальванне варожасці.

Дадаткова стала вядома, што яшчэ па рашэнню суда ад 28 і 29 снежня 2021 года чатыры тэлеграм-чаты і адзін тэлеграм-канал баранавіцкім судом прызналі экстрыміцскімі. Гаворка ідзе пра тэлеграм-чат „Баранавічы Паўночна-Захад”, „Чат Баранавічы Свабодныя”, „Баранавічы_Паўднёвы-чат”, „Баранавічы Для Жыцця Чат” і тэлеграм-канал „Баранавічы Свабодныя”.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя