На Берасцейшчыне праводзяць адмысловую акцыю для бяздомных



Рэгулярную акцыю „Бомж“ правялі медыкі і супрацоўнікі праваахоўных органаў на Берасцейшчыне. Яе мэта – выявіць людзей без месца жыхарства, каб паставіць іх на ўлік і правесці медычны агляд такіх асобаў.

У вобласці цяпер на ўліку 120 чалавек без месца жыхарства. У большасці з іх ёсць родныя і нават сем’і, але гэта іх лад жыцця, – кажа псіхатэрапеўт абласнога цэнтру рэабілітацыі Аляксандра Шэпялевіч.

– Нават калі пабудуем ім “залаты замак”, яны ў гэтым “залатым замку” будуць весці стэрэатыпны для іх лад жыцця. Гэта ўжо ідзе на падсвядомым узроўні. Калі мы гаворым пра нейкія псіхічныя змены, то гэта ідзе ўжо і жыццёвы выбар, калі мы кажам пра нейкіх людзей соцаапатах, у гэтым асяроддзі яны сапраўды сябе пачуваюць больш камфорта і зручна, не так закамплексавана. У любым выпадку гэта павінна быць вялікая агульная сацыяльная падтрымка і дзяржавы, і людзей. Але без жадання бамжа мы нічога, на жаль, зрабіць не можам.

Праваахоўнікі заклікаюць грамадзян не выказваць агрэсіі да людзей без вызначанага месца жыхарства. Калі ёсць патрэба, то варта выклікаць хуткую дапамогу або міліцыю.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя