На Берасцейшчыне санітарныя службы праводзяць лабараторны аналіз вадаёмаў



На Берасцейшчыне санітарныя службы праводзяць лабараторны аналіз вадаёмаў. У сувязі з неадпаведнасцю эпідэміялагічным паказчыкам уведзена часовая забарона на купанне на пляжах „Центральны” ў Берасці і ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна.

Гаворка вядзецца пра вірус, які выклікае хваробы страўніка, таму не варта купацца ў забароненых месцах, — адзначае ўрач-эпідэміёлаг Таццяна Кім:

— У рачной вадзе ён можа жыць да месяца, у сцёкавай вадзе — да двух месяцаў. То бок. Ён даволі ўстойлівы і таму вельмі небяспечны.

Па інфармацыі Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, кантроль за санітарным станам вады і тэрыторый пляжаў у вобласці будзе ажыццяўляцца да канца купальнага сезона.

Беларускае Радыё Рацыя