На Берасцейшчыне ўшануць памяць Тадэвуша Касцюшкі
Паседжанне камітэту па ўшанаванні памяці Тадэвуша Касцюшкі прайшло ў Берасці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці і Незалежных Прафсаюзаў Беларусі. Актывісты абмеркавалі магчымасці адзначэння даты нараджэння – 4 лютага – нацыянальнага героя Польшчы, Літвы, ЗША і Беларусі, – распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў.
– Першае. Паездка на месца нараджэння Касцюшкі ў Косава, у Мерачоўшчыну. І другое. 6 лютага адбудзецца невялічкае для насельніцтва спаборніцтва, гульні, віктарыны, звязаныя таксама з Касцюшкам.
Мерапрыемствы пройдуць на адным са стадыёнаў па вуліцы Яблычнай ў прыватным сектары, – падагульніў Валянцін Лазарэнкаў. З яго словаў, да ўдзелу ў мерапрыемстве можа далучыцца кожны жадаючы.
Беларускае Радыё Рацыя
