На Берасцейшчыне вызваліліся два палітвязні



Мінус два палітвязні на Берасцейшчыне. Агульная колькасць асуджаных па крымінальных палітычна матываваных справах, што знаходзяцца ў месцах зняволення, застаецца на ўзроўні каля 230 чалавек па вобласці.

Жыхар Берасцейшчыны Павел Фалькоўскі скончыў адбываць свой тэрмін у тры месяцы пазбаўлення волі ў СІЗА. Ён быў затрыманы напрыканцы лютага бягучага года за надпіс фарбамі па гораду „Жыве Беларусь”. Абвінавачванне было прад’яўлена па артыкулу 341 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

Яшчэ адзін палітвязень, які скончыў адбываць пакаранне – Алег Якунін. Яму таксама далі тры месяца пазбаўлення волі за надпісы „Лукашэнка стоп” і „Стоп Лука”. Затрымалі ў сярэдзіне лютага бягучага года і змясцілі ў берасцейскі СІЗА, дзе і быў адбыты тэрмін. Артыкул той жа — 341 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]