На Берасцейшчыне яшчэ тры тэлеграм-рэсурсы прызналі экстрэмісцкімі
Плюс тры тэлеграм-рэсурсы на Берасцейшчыне былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Сярод іх – 2 раённыя тэлеграм-чаты і 1 канал на 5 тысяч падпісчыкаў.

У якасці заяўніка ў Баранавічах на судзе выступіла Упраўленне ваеннай контрвыведкі КДБ Рэспублікі Беларусь, а ў якасці зацікаўленай асобы – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя Жанна Капачэўская прызнала экстрэмісцкім тэлеграм-канал „HARBACEVIČ”.
Таксама ў Лунінцы суддзя Кацярына Клеўжыц прызнала экстрэмісцкімі тэлеграм-рэсурс „Мікашэвічы_97”, на судзе канал названы быў тэлеграм-чатам і „Мікашэвічы_чат”, што з’яўляецца звязаным з папярэдняй пляцоўкай чатам.
За падпіску на такія тэлеграм-каналы і чаты ў Беларусі можна атрымаць адміністрацыйнае пакаранне. А іх адміністраванне – крымінальная.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]