На Берасцейшчыне за месяц канфіскаваныя 43 стрэльбы і 560 боепрыпасаў



На Берасцейшчыне за травень міліцыянты выявілі ў грамадзян 14 адзінак незарэгістраванай зброі, канфіскавалі 43 стрэльбы і 560 боепрыпасаў, якія выкарыстоўваліся альбо захоўваліся з парушэннямі дзеючых правілаў.

Ня рэдкасць, калі пасля смерці ўладальніка зброі, напрыклад, паляўнічага, ягоная сям’я не здае стрэльбу, – адзначае супрацоўнік дэпартамента аховы правапарадку Мікалай Ягораў:

– Для таго, каб дадзены від зброі пасля смерці ўладальніка не сышоў у ценявы абарот і пасля выкарыстоўваўся не ў тых мэтах, якіх патрэбна, лепш за ўсё пасля гэтага, калі гэта ўсё адбылося, здаваць дадзеную зброю. Мы прымаем меры, штогод раз на паўгады робім зверку з ЗАГСамі, пасля чаго звяраемся, пасля прымаем меры вы выманню дадзена віда зброі. 

Мікалай Ягораў дадае, што ў выпадку добраахвотнай здачы незарэгістраванай зброі – грамадзянін вызваляецца ад адказнасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН