На Берасцейшчыне зарэгістравана 139 выпадкаў захворвання на ВІЧ



На Берасцейшчыне ад пачатку года амаль 172 тысячы чалавек прайшлі медыцынскае абследаванне на ВІЧ-інфекцыю, а гэта 12% жыхароў вобласці, – паведамляе абласны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Таксама медыкі называюць станоўчым фактам тое, што аптэкі Берасцейшчыны рэалізавалі насельніцтву 803 экспрэс-тэсты на ВІЧ, якія робяцца ў хатніх умовах.

«Ёсць канкрэтная катэгорыя грамадзянащ, якім рэкамендавана праходзіць абследаванне», – адзначае лекар Віктар Гаўрыловіч:

– Група рызыкі – гэта ў асноўным асобы ад 30 да 49 год, якія найбольш заражаюцца. Унесеныя ў базу дадзеных. І гэтай групе асобаў рэкамендуецца ў добраахвотным парадку абследавацца на ВІЧ-інфекцыю. Абследавацца можна ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя ў любы час іх працы, не толькі зранку. Можна абследавацца ананімна і абсалютна бясплатна.

Сёлета на Берасцейшчыне зарэгістравана 139 выпадкаў захворвання на ВІЧ. Усяго ж са станоўчым статусам у вобласці пражывае 1623 чалавекі, з якіх 1300 атрымоўваюць адмысловую тэрапію.

Беларускае Радыё Рацыя