На Берасцейшчыне зноў павялічылася колькасць палітвязняў
Плюс тры. На Берасцейшчыне чарговы раз павялічылася колькасць палітвязняў. Гэтым разам да спісу былі дададзены Ганна Баран, Станіслаў Філімонаў і Сцяпан Дрозд.

Жыхарка Берасцейшчыны Ганна Баран зараз знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Затрыманая па „карагоднай справе” супрацоўнікамі КДБ. Судовы працэс у дачыненні да палітзняволенай яшчэ не адбыўся.
Станіслаў Філімонаў прыбывае ў СІЗА №7. Ён з’яўляецца фігурантам крымінальнай палітычна матываванай справы, а менавіта праходзіць па берасцейскіх беспарадках. На дадзены момант вядома, што дзяржабвінавачванне для яго запытвае 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Палітвязень Сцяпан Дрозд таксама ў СІЗА №7. З’яўляецца фігурантам справы па пінскіх беспарадках. Асуджаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Беларускае Радыё Рацыя
