На Берасцейшчыне з’явіліся першыя ахвяры “лясных дароў”



Пяць грамадзян сталага веку атруціліся ў выніку ўжывання грыбоў, якія самі назбіралі альбо набылі на рынку.

“У гандляроў ляснымі ягадамі ці грыбамі трэба абавязкова пытаць адпаведныя дакументы з санітарным заключэннем”, – раіць грамадзянам супрацоўнік Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Эдуард Красевіч:

– Небяспечныя дары лесу выкрэсліваюцца чырвонай паласой у санітарных картах, і гэта гаворыць пра тое, што вынік экспертызы нестандарны і купляць такія дары леса не варта. Бясплатныя даследаванні можна правесці на базе нашай лабараторыі і адтрымаць вынік. Калі купляеш грыбы ці ягады, трэба пацікавіцца ў прадаўца наяўнасцю дакумента, які засведчыў бы бяспеку прадуктаў. У рэалізатараў павінны быць таксама вынікі даследаванняў на радыялагічныя паказнікі. 

Таксама медыкі нагадваюць, што ад ўжывання грыбоў лепш утрымацца грамадзянам, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі: цяжарныя жанчыны, дзеці, людзі з хваробамі страўніка.  

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя