На Берасцейскай мытні затрымалі 308 кілаграмаў гашышу



Наркатычную кантрабанду спынілі супрацоўнікі Берасцейскай мытні. Як паведамляе сайт Мытнага камітэта ў грузавым аўтамабілі, які ехаў з Польшчы праз пункт пропуску „Казловічы” мытнікі знайшлі 308 кілаграмаў гашышу.

Незаконны груз выявіўся, калі транспарт накіравалі на сканаванне. Сканаграма і паказала тайнік у грузавым адсеку аўтамабіля. Каб дабрацца да яго , сценку паўпрычэпа давялося разбіраць з дапамогай спецыяльнага абсталявання. У тайніку былі выяўленыя 350 брыкетаў гашышу.

Мытня пачала крымінальную справу за перамяшчэнне наркотыкаў праз беларуска-польскую мяжу.