На БМЗ цяжка траўмаваны 19-гадовы стажор



На жлобінскім металургічным заводзе атрымаў цяжкую траўму 19-гадовы стажор.

У прэс-службе прадпрыемства БелаПАН паведамілі, што ў ноч на 9 кастрычніка 19-гадовы стажор, падручны сталявара, атрымаў траўму. „Яго аператыўна завезлі ў бальніцу. Усе адпаведныя службы былі апавешчаныя, цяпер на заводзе праводзіцца разбор няшчаснага выпадку”, — дадаў прэс-сакратар БМЗ Аляксандр Алесік.