На будоўлі Астравецкай АЭС ужо загінулі 9 чалавек



Найменш дзевяць трагічных выпадкаў адбылося ад пачатку будаўніцтва  Астравецкай атамнай электрастанцыі. Сярод загінулых няма замежных грамадзян. Вядома, што некаторыя працы, звязаныя з лініяй электраперадач, выконваюць кітайцы. Пераважна тут працуюць гарадзенскія будаўнікі, якія “вахтавым” спосабам працягваюць падтрымліваць тэмпы будоўлі.

Кажа грамадскі актывіст з Варнянаў Астравецкага раёну Мікалай Уласевіч:

– Я не ведаю, што там са службамі аховы бяспекі, але факты рэч упартая. 9 такіх выпадкаў, што людзі гінулі на гэтай будоўлі. Гэта ўсё хаваецца. Але гэта факты. Што тычыцца тэхнікі бяспекі, хто яго ведае, як яна там адбываецца на самой справе, будоўля вялікая. Людзі мяняюцца часта. Безумоўна там гэта будзе не на належным узроўні. 

Паводле інфармацыі Мікалая Уласевіча, на будаўніцтве атамнай станцыі мясцовых жыхароў задзейнічана няшмат. Таксама заўважаецца істотны адток працоўных: калі раней заробкі тут складалі 10-12 мільёнаў, то цяпер многія атрымліваюць усяго па 2,5 мільёны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота seogan.ru