Паведамленне аб мінаванні Чарнобыльскай АЭС не пацвердзілася (абноўлена)



Інфармацыя аб мінаванні Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) не пацвердзілася, піша ТАСС са спасылкай на крыніцы.

Адзначаецца, што «у ходзе праведзеных мерапрыемстваў устаноўлена, што паведамленне не пацвердзілася, ЧАЭС нішто не пагражае».

Раней з-за пагрозы выбуху ўсе кантрольна-прапускныя пункты ў зону адчужэння перакрылі на ўезд, паведаміў сябра грамадскага савета пры дзяржагенцтве Украіны па пытаннях кіравання зонай адчужэння Яраслаў Емяльяненка. Інфармацыя аб магчымым мінаванні, паводле яго слоў, «прытармазіла працу прадпрыемстваў чарнобыльскай зоны», сотні турыстаў вымушана чакалі завяршэння праверкі гэтага паведамлення.

zviazda.by

***

На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ўжо некалькі гадзін шукаюць выбуховую прыладу, быў абвешчаны стан аварыйнай гатоўнасці. Як паведамілі на станцыі, 28 ліпеня на электронную пошту дзяржаўнага прадпрыемства прыйшоў ліст, у якім невядомая асоба сцвярджала, што на тэрыторыі прамысловай пляцоўкі станцыі закладзены выбуховы прадмет.Адразу пасля атрымання гэтага паведамлення на Чарнобыльскай АЭС стварылі аператыўны штаб для праверкі гэтай інфармацыі.

На месцы працуюць супрацоўнікі Службы бяспекі, Нацыянальнай паліцыі, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай службы ў пытаннях надзвычайных сітуацый.

Беларускае Радыё Рацыя