На чыгуначным вакзале Менска затрымалі ўдзельнікаў антываеннай акцыі
4 месяцы таму

Сёння, 28 лютага, у 18:00 на чыгуначным вакзале Менска і іншых гарадах Беларусі былі анансаваныя антываенныя акцыі пратэсту. Днём каля менскага вакзала сабралася шмат міліцэйскай тэхнікі, а сілавікі затрымлівалі людзей, якія скандавалі «Не вайне!» Праваабарончы цэнтр «Вясна» складае спіс затрыманых.
Пакуль у гэтым спісе каля трох дзясяткаў чалавек толькі з Менска, але колькасць відавочна будзе расці.
Сачыць за абнаўленнем спісу можна тут (з Беларусі — праз VPN).
