На дачку Паўла Латушкі завялі крымінальную справу, арыштавалі кватэру



Дэпартамент фінансавых раследаванняў распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Яны Латушкі, дачкі кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былога амбасадара і былога міністра культуры Паўла Латушкі. Паведамляецца, што яе кватэра арыштаваная.

Гэта адбылося падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамілі Свабодзе ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве, Яна знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Ёй 28 гадоў.

Павел Латушка камэнтуе: «Сапраўды менавіта падчас яго выступу супрацоўнікі Камітэту фінансавых расследаванняў і Камітэту Дзяржкантролю звярнуліся і паведамілі пра заведзеную крымінальную справу. Якія абвінавачванні выстаўленыя, не сказалі».

Дачка Паўла Латушкі знаходзіцца ў Беластоку. Ёй невядома, па якой прычыне на яе завялі крымінальную справу. Яна пракаментавала: «Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняла. Так, я ўдзельнічаю ў акцыях, якія праходзяць у Польшчы, выступаю супраць гвалту, за справядлівасць. Я — дачка свайго бацькі і падтрымліваю яго».

[manual_related_posts]