На Данбасе цяжка паранены беларускі добраахвотнік



Беларускі добраахвотнік Дзмітрый Рубашэўскі з пазыўным „Ганс”, які ваяваў на Данбасе ў складзе ДУК „Правы сектар”, быў цяжка паранены. Абвешчаны збор сродкаў на яго лячэнне.

Першай пра раненне беларуса паведаміла ўкраінская валанцёрка Аляксандра Каладжыева. Паводле яе, падчас выканання баявой задачы Рубашэўскі атрымаў шматлікія раненні.

Дзмітрый Рубашэўскі „Ганс” – 27-гадовы добраахвотнік з Берасця, ваюе з 2015 г. У снежні 2017 быў узнагароджаны ордэнам „Народны герой Украіны”, заснаваным украінскімі валанцёрамі.

Беларускае Радыё Рацыя