На Данбасе забіты беларус, які ваяваў за „ДНР”
На Данбасе забіты беларус з Магілёва Уладзімір Ястрабаў з пазыўным „Ястраб”. Тэрарыст загінуў у лютым 2016 года, аднак інфармацыя пра яго смерць з’явілася толькі цяпер.
Сацсеткі паведамляюць, што найміт працаваў ахоўнікам у начным клубе Магілёва, а раней служыў у спецназе Унутраных войскаў МУС Беларусі.
Карыстальнікі апублікавалі некалькі здымкаў беларускага найміта, якому на момант смерці было 29 гадоў. Пры гэтым мэты, якія пераследваў беларус на Данбасе, на дадзены момант застаюцца невядомымі.
