На Дзень маці – падарункі для шматдзетных маці
У Беларусі 14 кастрычніка адзначылі Дзень маці. З гэтай нагоды Бярозаўскі аддзел культуры зладзіў канцэрт, а шматдзетныя маці – атрымалі падарункі.
“Ня так часта жанчыны ў правінцыі могуць парадаваць сябе святочным адпачынкам. Асабліва калі ў цябе пяцёра дзяцей, а муж зарабляе грошы ў Маскве”, – кажа шматдзетная маці з Белаазёрска:
– Спраўляемся. Было б добра, каб тата заўсёды дома быў.
– Цяжка гадаваць.
– У мяне тры сыны. Мяне яны любяць і цэняць.
– Я напэўна прайшла ўсё ў гэтым жыцці. І сама выхавала дзіця. У мяне дарослая дачка. Усе дзякуюць, бо добра выхавала.
– У мяне дзіцёнку 9 гадоў. Я ў 17 год пабралася шлюбам. Канешне, было цяжка. Мы трымаем вялікую гаспадарку. Мне трэба каб было ўсяго і як маго больш. Не будзеш працаваць – не будзеш жыць.
Дзень маці адзначаўся разам з праваслаўным святам – Пакровы Прасвятой Багародзіцы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя