На фоне пандэміі адбываецца алкагалізацыя ў сем’ях, асабліва ў вясковай мясцовасці



Пра гэта паведамляюць у пінскім Цэнтры сацыяльных рашэнняў. З-за пагрозы захворвання, такія сем’і апынуліся ў сацыяльнай ізаляцыі, штодзённа сам на сам.

Па словах кіраўніка Цэнтра Уладзіміра Гароха, праблема толькі набірае маштаб:

„Праблема, якая толькі нарастае. І яна не спыніцца. У асноўным гэта ж непаўнавартасныя сем’і, прыблізна 80 працэнтаў. І вось некаторыя мамы часцей сталі ўжываць спіртное. Таму што яны і так пад прэсінгам пастаянным жывуць: псіхалагічным, маральным. Гэта сітуацыя, тым больш паўторная – для іх гэта вельмі цяжкае выпрабаванне”.

Уладзімір Гарох адзначае, што валанцёры трымаюць сувязь з паўсотнямі сем’яў, якія выхоўваюць цяжка хворых дзяцей. Галоўная задача – каб такія бацькі не адчувалі сябе пакінутымі і нягледзячы на ковід, цалкам не закрываліся ад астатняга свету.

Беларускае Радыё Рацыя