На Гарадзеншчыне 7000 чалавек засталіся без гарачай вады



Надзвычайнае здарэнне на заводзе „Краснасельскбудматэрыялы”. Ратавальнікам паведамілі, што там прарваўся газавод, – інфармуе прэс-служба Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Праз сем хвілін падраздзяленне ратавальнікаў было на месцы здарэння. Высветлілася, што праз прахадную завода ехаў МАЗ з узнятым кузавам і пашкодзіў газавую трубу. Пачалася ўцечка газу.

Каб не дапусціць яе, спецыялісты „Ваўкавыскгазу” перакрылі падачу газу ў трубавод. 

Аварыя пацягнула адключэнне ад газазабеспячэння міні-ЦЭЦ, якая сілкуе гарачай вадой і электразабеспячэннем адзін з васьмі філіялаў прадпрыемства. Часова без падагрэву вады засталіся жыхары пасёлка Краснасельскі, дзе пражывае амаль 7 тысячаў чалавек. Праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя работы.