На Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне падводзяць вынікі праекта USAID



Каля чатырох дзясяткаў трэнінгаў, больш за тры сотні прадстаўнікоў аграсядзібаў, зацікаўленых у гэтай галіне бізнеса асобаў, а таксама два гады бесперапыннай працы. Такія прамежкавыя вынікі праекта USAID у межах праграмы развіцця ААН “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, што рэалізуецца на Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне.

Каардынатар праекта па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук адзначае, што ўдалося дасягнуць адну са значных мэтаў – аб’яднаць вакол праекта зацікаўленых асобаў:

– Мэта праекта: знайсці ўсіх гэтых ініцыятыўных людзей у нашых рэгіёнах, спалучыць, аб’яднаць, даць новы ўзровень ведаў, паказаць, расказаць. Дарэчы, гэта ў нас вельмі ўдала атрымліваецца. Калі ўвогуле гаварыць пра мерапрыемствы, якія ў нас у межах праекта праходзяць, то можна сказаць, што мы ўжо паставілі такую буйную кропку ў этапе, калі праводзілі тэматычныя трэнінгі.

На думку Вадзіма Пракапчука, у бізнеса ў галіне экалагічнага турызму ёсць будучыня, гэта не толькі стварэнне новых працоўных месцаў, але і фармаванне беларускага іміджа.

Праект афіцыйна павінен завяршыцца сёлета, але па магчымасці і пры жаданні ўдзельнікаў ён можа быць працягнуты на наступны год.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце