На Гарадзеншчыне распачаўся набор у навучальныя ўстановы Польшчы



На Гарадзеншчыне распачаўся набор будучых абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы. Дакументы на паступленне прымаюцца ў Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні да 10 красавіка бягучага года.

Набор ажыццяўляецца паводле стыпендыяльнай праграмы Міністра навукі і вышэйшай адукацыі.

Паводле віцэ-старшыні грамадскага аб’яднання “Polska Macierz Szkolna” Тэрэсы Крышын, жадаючыя атрымаць стыпендыю павінны адпавядаць патрабаванням адукацыйнай праграмы:

Каб скарыстацца магчымасцю вучыцца ў Польшчы трэба быць асобай польскага паходжання, якая пражывае ў Рэспубліцы Беларусь. Асобы, які хацелі бы навучацца ў Польшчы павінны ведаць польскую мову і прайсці тэст на веданне польскай мовы. 

Маючы польскія карані, вышэйшую адукацыю ў Польшчы грамадзяне Беларусі атрымліваюць бясплатна. Але магчымасьць стаць студэнтам і атрымаць вышэйшую адукацыю ў суседняй краіне маюць не толькі грамадзяне Беларусі польскага паходжання. Незалежна ад нацыянальнасці, кожны грамадзянін на падставе сярэдняга бала атэстата можа без экзаменаў стаць студэнтам вышэйшай навучальнай установы Польшчы на платнай аснове. Кошт 1 года навучання складае ў сярэднім 1000 эўра.

Беларускае Радыё Рацыя