На гарадзенскага бамжа завялі крымінальную справу за 10 адбіўных



У Гародні на мясцовага бамжа, які з’еў ў чужой кватэры дзесяць катлет, заведзена крымінальная справа. Пра гэта паведамляеццана сайце УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Галодны мужчына пракраўся ў жытло праз фортку. На той момант у кватэры нікога не было. Шчыльна павячэраўшы дзесяццю адбіўнымі катлетамі, валацуга пакінуў кватэру. З сабой бомж нічога ня ўзяў, адзначыў падпалкоўнік міліцыі, начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Гародні Віталь Асоцкі.

Паводле ягоных словаў, 47-гадовы падазраваны нядаўна адбыў пакаранне за рабунак, а таксама прайшоў курс лячэння ад алкагалізму. Мужчына, як патлумачыў Асоцкі, пачаў жабраваць праз адсутнасць працы і грошай.

Радыё Свабода