На гербе Гарадзенскай епархіі БПЦ прыбралі бел-чырвона-белую стужку
18 гадоў таму
На гербе Гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы прыбралі бел-чырвона-белую стужку: яе замянілі фіялетавай. Замену заўважыў праваслаўны святар Аляксандр Шрамко. Бел-чырвона-белыя стужкі традыцыйна прысутнічаюць на ўбранні праваслаўных архіепіскапаў — у тым ліку, мітрапаліта Веніяміна, які ўзначальвае БПЦ.
Гарадзенскую епархію цяпер узначальвае архіепіскап Антоній. Яго папярэднік, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій ў 2020-м асудзіў гвалт на беларускіх вуліцах. У выніку яго знялі з пасады і адправілі на пенсію.
Беларускае Радыё Рацыя
