На гэтым тыдні пахаладае



Як паведаміла на прэсавай канферэнцыі ў Менску намесніца кіраўніка Белгідрамету Марыя Герменчук, зараз надвор’е Беларусі вызначае антыцыклон, які сфармаваўся ў халодным антарктычным паветры і рухаецца да нас з паўночнага захаду Еўропы.

— У нас будзе дастаткова суха, ападкі будуць кароткатэрміновыя. Тэмпературы ўдзень каля нуля, да +2 – +3, але ў асноўным яны будуць адмоўнымі  асабліва для Віцебскай вобласці. Магчымыя ветры, бо мы знаходзімся ў цёплым сектары антыцыклона і ў час праходжання фронтаў сапраўды магчымае ветранасць.

Што да звычайных моцных маразоў на Вадохрышча, то сіноптыкі не ўпэўненыя, што такія сёлета будуць. Паводле Марыі Герменчук, Белгідраметр не можа паручыцца за дакладнасць прагнозу за 10 дзён да Вадохрышча.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя