На Глыбоччыне пачаўся летнік “Канікулы з Богам”
На 40 тысяч дзяцей больш плануецца сёлета аздаравіць у Беларусі. У мінулым годзе ў летніх аздараўленчых лагерах адпачылі 340 тысяч дзяцей. Разнастайнасць летнікаў – вялікая: ад бясплатных прафсаюзных – да платных з вывучэннем замежных моў. Ладзяць свае летнікі таксама рэлігійныя ўстановы. У вёсцы Пятроўшчына на Глыбоччыне распачаў сваю працу летнік “Канікулы з Богам”.
Распавядаюць дзеці ды іх бацькі:
– Я сама захацела. Мне стала вельмі цікава, што гэта за лагер. І я вырашыла: чаму б не з’ездзіць. Спытала ў бацькоў – яны далі дазвол.
– Прыехала першы раз. Вырашыла прыехаць памаліцца, выспацца, бо дома ёсць малодшы брацік. Думаю, усё будзе добра і гэтыя тры дні праляцяць незаўважна.
– Захацела, каб у майго дзіця было больш кантактаў з равеснікамі. Каб больш даведалася новага, цікавага. Хацела паглядзець, як гэта будзе, ці змагу я накіраваць у нейкі іншы лагер на большы тэрмін. Паглядзець, як дзіцё адаптуецца, ці будзе плакаць.
– Накіравала дзіця першы раз, каб духоўна ўзбагачалася і развівалася, каб было бліжэй да Бога.
Дзіцячыя летнікі – добрая магчымасць адпачыць улетку дзецям і знайсці новых сяброў. Для бацькоў гэта таксама невялікі час для вольнага асабістага жыцця і адпачынку. Вялікай папулярнасцю ў Беларусі карыстаюцца палатачныя летнікі, лінгвістычныя, экалагічныя, археалагічныя, летнікі для адораных дзяцей.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
