На каронавірус пачынаюць масава хварэць дзеці



Медыкі канстатуюць, што на каронавірус пачынаюць масава хварэць дзеці, асабліва неспрыяльная сітуацыя складваецца ў Менску і Гомелі. Са свайго боку ў Міністэрстве адукацыі адзначаюць, што пакуль няма і размоў пра ўвядзенне ў школах каранціну ці пераход на хатні рэжым адукацыі. Але пры пагаршэнні такіх захадаў не выключаюць.

Перадусім дзеці з’яўляюцца носьбітамі віруса і ў іх арганізме ён захоўваецца працяглы час, – гаворыць лекарка Надзея Яхімчук:

-Дзеці хварэюць абсалютна ў розным узросце. Яны часта з’яўляюцца носьбітамі гэтага віруса. Таму што захворванне вельмі часта праходзіць у безсімптомнай форме і ў форме лёгкай ступені цяжкасці. То бок, калі адзін – два дні тэмпература субфібрыльная. А далей не праяўляецца ніякіх прыкмет, але пры гэтым дзеці працяглы час выдзяляюць вірус – да трох тыдняў, месяца.

На  сённяшні дзень у Беларусі вакцынацыя дзяцей ідзе марудна, больш чым за месяц поўны курс прышчэпкі атрымала 2,5 тысячы падлеткаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kommersant.ru

[manual_related_posts]