На хутары Шаблі моладзь абвясціла незалежную “РэМару”



Сваю “РэМару” моладзь на хутары Шаблі будавала на працягу чатырох дзён. Удзельнікі з’ехаліся з розных гарадоў: Менска, Нясвіжа, Дзяржынска, Гародні ды іншых. Па прыездзе кожны атрымоўваў  пашпарт і некалькі “талераў” – нацыянальнай валюты РэМары. Кожны з удзельнікаў меў магчымасць таксама рэалізаваль сваю “мару”, паспрабаваць сябе ў ролі бізнэсоўца, палітыка, амбасадара або проста весела правесці час.

SAM_1220

Кажа арганізатар адукацыйнай гульні Аляксандра Кузміч:

– Як і ў кожнай нармальнай дзяржаве ў нас ёсць уласная палітычная сістэма – гэта Савет Міністраў ды парламент, і ўласна эканамічная сістэма – гэта сістэма коштаў і заробкаў, уласная валюта, уласны банк. Таксама мы мадэлюем адносіны з суседнімі краінамі, з Поўначчу і Поўднем, якія прадастаўляюць нам крэдыты, нейкія рэсурсы і мы павінны падтрымліваць з імі дэпламатычныя адносіны.

Акрамя гульні моладзь “РэМары” атрымала магчымасць паслухаць лекцыі розных беларускіх палітыкаў і даследнікаў, а ўвечары іх чакалі канцэрты беларускіх гуртоў. У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 50 чалавек.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя