На „Марш недармаедаў” пададзена заяўка ў Менгарвыканкам



У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне ў Менску „Маршу недармаедаў” – супраць прэзідэнцкага дэкрэту №3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Па словах аднаго з заяўнікаў, адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса Садоўскага, правядзенне мерапрыемства запланаванае на 15 сакавіка.

– Мы падаем заяўку на фармат, які, мы спадзяемся, дасць магчымасць правясці акцыю легальна. Таму быў выбраны фармат: збор на Акадэміі наук і шэсце да Бангалор. Бо гэта акцыя не апазіцыі, гэта акцыя тых людзей, якія не задаволены дэкрэтам аб “дармаедстве”, якіх закранула гэтая праблема, і якія, магчыма, раней ніколі не прымалі ўдзел у акцыях апазіцыі, але зараз ужо гатовы адстойваць свае правы.

Заяўку падпісалі прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай  сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі „Зялёныя”. У падрыхтоўцы шэсця і мітынгу ўдзельнічаюць таксама  Рух „За свабоду”, беларуская партыя левых „Справядлівы свет” ды іншыя.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя