На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу
На маці-адзіночку з Івацэвічаў Вольгу Кронду паўторна завялі крымінальную справу за нібы абразу аднаго і таго міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.

Вольга Кронда

Руслан Куцко
Ён вельмі шчыраваў на акцыях у 2020 годзе. За што ў кастрычніку таго ж года атрымаў павышэнне і новую зорачку на пагоны. За абразу Куцко Вольга ўжо была пакарана 2 гадамі “хатняй хіміі” і 2000 рублёў ў якасці маральнай кампенсацыі. Не кажучы, што жанчыну паўгады пастаянна тэрарызавалі за бязвінны эмодзі пад здымкам Куцко. Пасля прысуду засмучаная Вольга у івацэвіцкім чаце Салідарнасць напісала, што “міліцыянт абаср…ся і зганьбіўся”. Куцко зноў напісаў заяву за абразу, гаворыць Вольга пасля допыту:
„Я адмовілася ад дачы паказанняў. Далі падпісаць падпіску аб нявыездзе з краіны. Даў падпісаць паперу, што я ў якасці падазраванай, артыкул 369. Той жа мент напісаў гэтую заяву, што я напісала слова „абасраўся”. Ён схіляецца да таго, што яно, абражае гонар і годнасць”.
Вольга не мае сталай працы. Займаецца рамесніцтвам: робіць заколкі ў валасы і вышывае па заказу. Але ў маленькім гарадку, дзе людзі маюць невысокія заробкі, заказаў няшмат. Цяжка выжыць пры сярэднім заробак у 200 рублёў з хворым дзіцёнкам. Штраф 2000 рублёў проста непад’ёмны. Як аказалася, Руслан Куцко робіць бізнэс не толькі на Вользе.
Беларускае Радыё Рацыя
