На Мазырскім НПЗ адбылося ўзгаранне



Узгаранне адбылося на тэрыторыі ААТ „Мазырскі НПЗ”, паведамілі ў МНС.

„Сёння ў 5.45 у МНС паступіла паведамленне аб загаранні вакуумнага газойлz на адзнацы 15 м вонкавай калоны №351 секцыі 300/1 ўстаноўкі ЛК-1 на тэрыторыі ААТ „Мазырскі НПЗ”. Загаранне аператыўна ліквідавана”, – гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс не парушаны.

„Такі інцыдэнт сапраўды меў месца. Узгаранне было аператыўна патушана. Устаноўка знаходзіцца ў рабоце, бяспецы нішто не пагражае. Прычыны таго, што адбылося, вызначаюцца”, – распавяла прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Марына Касцючэнка.

belta.by