На менскай ЦЭЦ-3 прарвала трубаправод
20 гадоў таму
На менскай ЦЭЦ-3 адбылася аварыя — прарвала экранны трубаправод. Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС. У выніку аварыі была спыненая падача пары на два заводы — Менскі малаказавод №1 і піўзавод „Крыніца”. Ратавальнікі запэўніваюць, што на прадпрыемствах ёсць складскі запас гатовай прадукцыі.
Плануецца аднавіць падачу пары цягам дня. Меркаванай прычынай інцыдэнту называюць знос трубаправода.
